Усе навіны

Экс-гулец «Шахцёра» Дарба перайшоў на правах арэнды ў «Астану»

25 студзеня 2023, 22:56

Гамбійскі форвард «Аль-Наср» з Дубая Дэмба Дарба перайшоў у «Астану» на правах арэнды з магчымым выкупам.

У складзе «Аль-Насра» Дарба згуляў 14 матчаў, забіў 3 мячы і аддаў 1 галявую перадачу.

У мінулым сезоне Дарба згуляў 11 матчаў за «Шахцёр» у вышэйшай лізе, забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

У сезоне-2021 футбаліст правёў за салігорскі клуб 29 матчаў, забіў 19 мячоў, аддаў 8 галявых перадач.