Усе навіны

«Лідс» прапанаваў «Ювентусу» 28 млн еўра за Макені, турынцы хочуць 35 млн

26 студзеня 2023, 10:48

«Лідс» і «Ювентус» працягваюць перамовы пра магчымы трансфер паўабаронцы Уэстана Макені, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Англійскі клуб зрабіў першую прапанову ў памеры 28 млн еўра, але турынцы жадаюць 35 млн.

Сам 24-гадовы амерыканец ужо ўзгадніў умовы асабістага кантракта з камандай Джэсі Марша.

Раней з“яўлялася інфармацыя, што «Борнмут» прапаноўваў 40 млн за Макені, але гулец адмовіўся ад такога варыянту працягу кар'еры з-за жадання гуляць у топавым клубе.