Усе навіны

Энца Фернандэс атрымае ад «Бенфікі» 2 млн еўра за сарваны трансфер у «Чэлсі»

26 студзеня 2023, 12:48

Паўабаронца «Бенфікі» Энца Фернандэс атрымае бонус за вернасць клубу, паведамляе Transfer News Live са спасылкай на Record.

22-гадовы аргенцінец атрымае 2 мільёны еўра ад клуба ў якасці кампенсацыі за свой сарваны трансфер у «Чэлсі».

Раней паведамлялася, што Энца Фернандэс пяройдзе ў «Чэлсі» за 127 мільёнаў еўра, але пасля была інфармацыя, што клубы не змаглі дамовіцца, у тым ліку пра суму адступных і тэрміны аплаты.