Усе навіны

Беларус Назаранка стаў гульцом «Жэтысу» з казахстанскага Д2

26 студзеня 2023, 12:56

28-гадовы беларускі абаронца Павел Назаранка стаў гульцом «Жэтысу» з казахстанскага Д2. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе клуба.

У сезоне-2022 футбаліст выступаў за карагандзінскі «Шахцёр і «Акжайык». Усяго Назаранка правёў 17 матчаў і атрымаў 2 жоўтыя карткі.

Адзначым, «Жэтысу» па выніках мінулага сезона стаў трэцім у казахстанскім Д2. Пры гэтым клуб падаў дакументы на праходжанне ліцэнзавання ў Д1, на выпадак адмовы ад удзелу ў турніры якой-небудзь з камандаў.