Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Андрэй Васілевіч абясцэньвае «Энергетык-БДУ». Чаму такі спецыяліст узначальвае клуб?»

26 студзеня 2023, 15:07

Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем аб выказваннях дырэктара «Мінска» Андрэя Васілевіча пра другое месца «Энергетыка-БДУ» у чэмпіянаце Беларусі-2022.

«Ідзе абясцэньванне... Прабачце, а хто такі Андрэй Васілевіч? Хочацца спытаць. Дырэктар футбольнага клуба «Мінск»... Вядома, кожны мае права на сваё меркаванне, але хочацца задаць пытанне: чаму менавіта так? Чаму менавіта такія фармулёўкі? Чаму менавіта такі спецыяліст узначальвае клуб?

Пра «Энергетык-БДУ»: «Вядома, ніхто не ставіць задачу апынуцца на пʼедэстале. Пад гэта трэба і бюджэт, і гульцы». Ну вось, у мінулым [«Мінску»] патрэбны былі гульцы дасведчаныя, каб вырашаць нейкія ўяўныя задачы ў выглядзе 6-7 месца, а каб вырашаць гэтыя задачы, патрэбны быў бюджэт. А бюджэту няма — усё, пустыя кішэні, запазычанасці, суды, калі футбалісты пішуць заявы «Мінску». Няма ніякага бюджэту.

І тут ён падыходзіць якраз да «Энергетыка-БДУ», абясцэньваючы: «Тое, што летась атрымалася нешта ў «Энергетыка-БДУ», дай Бог, можа, і сёлета ў іх атрымаецца, але я сумняваюся. А ставіць грандыёзныя задачы... на дадзены момант «Мінск» не мае магчымасці нават удзельнічаць у еўракубках».

«Нешта у «Энергетыка-БДУ» атрымалася... І наогул на шару, і наогул невядома калі ў іх больш такое атрымаецца. А вось у «Мінску» няма бюджэту, няма гульцоў, як быццам ён ёсць у «Энергетыка-БДУ» ці ў «Іслачы».

І прычым тут увогуле еўракубкі? Прычым тут? Ну дык выбудуйце працу такім чынам, каб была магчымасць удзельнічаць у еўракубках!

І паглядзім, дарэчы, за «Энергетыкам» у гэтым сезоне. Мне таксама будзе цікава», — сказаў Хадасевіч.