Усе навіны

Лунін летам можа сысці з «Рэала», калі Анчалоці застанецца

26 студзеня 2023, 15:34

Галкіпер «Рэала» Андрэй Лунін летам можа пакінуць іспанскую каманду, паведамляе Relevo.

З-за таго, што са стадыі чвэрцьфіналу ў Кубку Іспаніі гуляе Цібо Куртуа, 23-гадовы ўкраінец з дапамогай свайго бацькі і адначасова агента вывучае трансферныя прапановы іншых клубаў.

А такія прапановы ёсць і заўжды былі. У прыватнасці, раней паведамлялася, што брамнік адмовіў «Аяксу» у трансферы, а ў ім таксама зацікаўлены клубы АПЛ і Бундэслігі.

Лунін незадаволены, што галоўны трэнер каманды Карла Анчалоці не давярае яму гуляць у важных матчах.

Кіраўнік скаўцкага аддзела «Рэала» Юні Калафат у выпадку пераходу Луніна ў іншую каманду знойдзе іншага дублёра Куртуа.

Кантракт Луніна з «Рэалам» разлічаны да лета 2024 года. Адзіны варыянт, пры якім ён адпрацуе яго да канца, – гэта калі каманду летам пакіне сам Анчалоці. Кантракт трэнера таксама разлічаны да лета 2024 года, аднак яго звязвалі з магчымасцю працаўладкавання ў зборнай Бразіліі.

Пра пераход Луніна ў гэтае трансфернае акно гаворка не ідзе.