Усе навіны

Сын Анчалоці стаў кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера ў «Эвертана»

26 студзеня 2023, 19:20

Давідэ Анчалоці, сын Карла Анчалоці, трапіў у спіс кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Эвертана». Пра гэта паведамляе журналіст Daily Mail Cамі Мокбель.

Кіраўніцтва «ірысак» гатова пагутарыць з 33-гадовым спецыялістам і прадстаўнікамі мадрыдскага клуба, калі не атрымаецца дамовіцца з Марсело Б'елсай.

Давідэ зараз з'яўляецца асістэнтам свайго бацькі ў асноўнай камандзе «Рэала».

Карла ўзначальваў «Эвертан» у перыяд са снежня 2019 года па чэрвень 2021 года, а яго сын яшчэ ні разу не знаходзіўся на пасадзе галоўнага трэнера.