Усе навіны

Раналду не забіў у другім запар матчы за «Аль-Наср» – каманда вылецела ў паўфінале Суперкубка Саудаўскай Аравіі

26 студзеня 2023, 23:25

«Аль-Наср» прайграў «Аль – Ітыфаку» у паўфінале Суперкубка Саудаўскай Аравіі - 1:3. Нападнік Крышціяну Раналду не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Гэта быў яго другі афіцыйны матч у складзе новай каманды. Адзіны мяч «Аль-Насра» забіў Андэрсан Таліска. Крышціяну далучыўся да клуба зімой, падпісаўшы кантракт на 2,5 сезону з заробкам у 200 мільёнаў еўра ў год з улікам бонусаў і камерцыйных выплат.