Усе навіны

Фрэнк Лэмпард: «Расчараваны, што не змаглі з «Эвертанам» дасягнуць чагосьці большага»

26 студзеня 2023, 23:42

Былы галоўны трэнер «Эвертана» Фрэнк Лэмпард выказаўся пасля свайго звальнення.

«Прыйшоўшы ў «Эвертан» у мінулым годзе я ведаў, што мы перажываем цяжкі момант. Я заўсёды буду ганарыцца неверагоднай працай і падтрымкай усіх, хто ўдзельнічаў у захаванні каманды ў АПЛ.

Дзякую ўсім, хто адыграў сваю ролю, калі клуб згуртаваўся. Я ніколі не забуду той неверагодны вечар і матч супраць «Крыстал Пэлас», які мы правялі разам. Хачу падзякаваць усім за гасціннасць, якую атрымалі я, мой персанал і мая сям'я. Гэта сапраўды асаблівы клуб з вялікім сэрцам і неверагоднай гісторыяй.

Я расчараваны, што мы не змаглі разам дасягнуць чагосьці большага. Жадаю ўсім гульцам і кожнаму ў «Эвертане» усяго найлепшага ў будучыні», – напісаў Лэмпард у сваім інстаграме.