Усе навіны

Расійскі экс-дырэктар львоўскага «Руху» Моцін: «Брэсцкае «Дынама» чэмпіёнскага сезона – адзін з найлепшых кейсаў увогуле ў гісторыі СНД»

27 студзеня 2023, 15:25

Расійскі экс-дырэктар львоўскага «Руху» Максім Моцін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» назваў брэсцкае «Дынама» чэмпіёнскага сезона-2019 адным з лепшых кейсаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД.

– Вы вельмі рэспектавалі брэсцкаму «Дынама», калі яно было ў прайме. Ці можна гэта назваць увогуле найлепшым кейсаў з пункту гледжання маркетынгу ў Беларусі?

– Так, думаю, што гэта быў адзін з найлепшых кейсаў увогуле ў гісторыі СНД, постсавецкай прасторы. Так, гэта быў выдатны кейс.

– Але ідэйным натхняльнікам і фінансавай крыніцай гэтага ўсяго быў Аляксандр Зайцаў – адзін з «гаманцоў» Лукашэнкі.

– Я, калі казаў пра кейс, пра працу з заўзятарамі, пра павелічэнне наведвальнасці, разглядаю толькі маркетынгавы складнік, не бяру нічога за межамі гэтага складніка, калі кажу пра гэты кейс.

Пра ўсё астатняе я не ў курсе, я не сачыў, хто, што, як там. З пункту гледжання маркетынгу ёсць вынік – каманда павысіла наведвальнасць, зрабіла класны матч-дэй, хадзілі людзі. Трэба разглядаць у адрыве ад усяго менавіта як інструменты, якімі яны аперыравалі, і ўсё, нічога больш, – сказаў Моцін.

Dmitry Novichkov
В истории СНГ? А чего ж не человечества. Он наверно забыл или не знал что Московское ЦСКА и питерский Зенит по всем фронтам лучше Бреста были всегда по всем фронтам: от медицности и уровень инфраструктуры, вплоть до уровня и качества игроков
Адказаць
-2