Усе навіны

Плотнікаў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»

27 студзеня 2023, 18:01

Брамнiк Максім Плотнікаў праінфармаваў Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ аб датэрміновым скасаванні кантракта з «Шахцёрам» у сувязі з наяўнай запазычанасцю.

Раней паведамлялася, што галкіпер можа перайсці ў «Каспій» з Д1 Казахстана.

У мінулым сезоне 24-гадовы галкіпер згуляў за «гарнякоў» 12 матчаў у вышэйшай лізе, прапусціў 9 мячоў.