Усе навіны

Футбалістаў «Cмаргоні» прыняло кіраўніцтва «райвыканкама», ім распавялі пра «правільныя і ўдумлівыя паводзіны ў сацсетках»

27 студзеня 2023, 19:14
1

Футбалістаў «Cмaргонi» прыняло кіраўніцтва выканкама Лукашэнкi па Смаргонскiм раёне.

Намеснік старшыні гэтага выканкама Ігар Шчасны расказаў гульцам пра «важнасць у год міру і стварэння працаваць разам і кансалідаваць намаганні, закрануў тэму правільных і ўдумлівых паводзін у сацыяльных сетках і захаванні лічбавай гігіены пры распаўсюджванні інфармацыі».

– Капітан каманды Ягор Сямёнаў адзначыў, што словы знайшлі разуменне ў футбалістаў, і падзякаваў за падтрымку, – гаворыцца ў паведамленні міністэрства спорту Лукашэнкi.