Усе навіны

«Брайтан» плануе падпісаць Окслейда-Чэмберлена на замену Трасарду

28 студзеня 2023, 08:33

«Брайтан» разглядае варыянт з трансферам паўабаронцы «Ліверпуля» Алекса Акслейда-Чэмберлена, паведамляе Daily Mail.

Клуб гатовы прапанаваць 29-гадоваму футбалісту супрацоўніцтва, але толькі ў тым выпадку, калі пераход будзе бясплатным. Яго лічаць патэнцыйнай заменай для Леандра Трасарда, які быў прададзены ў «Арсенал».

Улетку ў англічаніна заканчваецца кантракт.

У бягучым сезоне Окслейд-Чэмберлен правёў усяго 310 хвілін у АПЛ, на яго рахунку 1 гол.

Падрабязная статыстыка – тут.