Усе навіны

«Брайтан» адпусціць Кайседа зімой толькі за 90 млн фунтаў

28 студзеня 2023, 19:12

«Брайтан» усё ж гатовы адпусціць паўабаронцу Мойсеса Кайседа ў «Арсенал» ці «Чэлсі» да канца студзеня, сведчыць Independent.

Паводле інфармацыі крыніцы, трансфер адбудзецца толькі пры адной умове – калі лонданскія клубы прапануюць за 21-гадовага футбаліста 90 мільёнаў фунтаў.

У адваротным выпадку «Брайтан» не пагодзіцца на наяўныя прапановы, бо хоча захаваць эквадорца.

Кайседа да 1 лютага адхілены ад трэніровак з камандай, гэта адбылося пасля публічнай заявы хаўбека пра жаданне пакінуць клуб.

Статыстыка Мойсеса ў бягучым сезоне тут.