Усе навіны

Раналду гатовы сведчыць у судзе па справе аб магчымых фінансавых махінацыях «Ювентуса» з заробкамі гульцоў

28 студзеня 2023, 23:10

Крышціяну Раналду гатовы даць паказанні пракуратуры Турына па справе аб магчымых фінансавых махінацыях «Ювентуса» з заробкамі футбалістаў падчас пандэміі ў 2020 годзе, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Нагадаем, 37-гадовы партугалец быў сярод гульцоў, якія адмовіліся ад чатырохмесячнага заробку ў сакавіку 2020 года, аднак следчыя знайшлі доказы прыватных пагадненняў паміж гульцамі і клубам, якія даказваюць, што турынцы ўсё ж выплачвалі грошы за 3 месяцы, але ніяк не адбілі гэта ў фінансавых. справаздачах. Федэрацыя футбола Італіі пра гэта нічога не ведала.

Па гэтай прыватнай дамове «Ювентус» павінен быў заплаціць Раналду 19,6 млн еўра, на паперах ёсць подпіс тагачаснага спартыўнага дырэктара Фабіа Парацічы, але не самога футбаліста.

Раней Раналду адмаўляўся адказваць на пытанні турынскай пракуратуры, але зараз гатовы даць паказанні.

Згодна са спартыўным кодэксам клуб могуць аштрафаваць на 3-хкратны памер сумы, якую клуб да гэтага часу не выплаціў Раналду, гэта значыць амаль на 60 млн еўра. Таксама адным з пакаранняў можа быць зняцце некалькіх ачкоў.