Усе навіны

«Арсенал» зрабіў другую прапанову па Кайседа – 60 млн фунтаў + 10 млн бонусамі, «Брайтан» хоча 80 млн

28 студзеня 2023, 23:37

«Арсенал» адправіў «Брайтану» ужо другую прапанову па паўабаронцы Мойсесу Кайседа, паведамляе MailOnline.

«Кананіры» прапануюць 60 млн фунтаў (каля 68,3 млн еўра – заўв.) + 10 млн бонусамі, але «Брайтан» збіраецца адхіліць гэтую прапанову, паколькі хоча 80 млн (каля 91,09 млн еўра – заўв.).

Раней паведамлялася, што клуб адпусціць гульца зімой толькі за 90 млн фунтаў.

Кайседа да 1 лютага адхілены ад трэніровак з камандай, гэта адбылося пасля публічнай заявы хаўбека пра жаданне пакінуць клуб.