Усе навіны

Стэфана Піолі: «Нашым скудэта стане трапленне ў зону Лігі чэмпіёнаў»

29 студзеня 2023, 19:23

Галоўны трэнер «Мілана» Стэфана Піолі пракаментаваў паражэнне ў матчы з «Сасуола» (2:5) у рамках 20-га тура чэмпіянату Італіі.

«Я адчуваю расчараванне. Нам цяжка даюцца матчы ў апошні час, і гэта павінна падштурхнуць мяне да паляпшэння некаторых аспектаў, пошуку іншага падыходу. Нашым скудэта стане трапленне ў зону Лігі чэмпіёнаў. Такая наша мэта.

«Мілан» не падобны на сябе не толькі васьмімесячнай даўнасці, а нават трохтыднёвай. Пасля таго як мы не здолелі абгуляць «Рому», мы не можам паказаць свой футбол. Нам не ўдаецца рэагаваць на аплявухі. Ужо няма ранейшай лёгкасці, таму нам трэба працаваць засяроджана і больш упэўнена. Трэба паказаць, што мы ўсё яшчэ можам удала правесці чэмпіянат і выйсці ў Лігу чэмпіёнаў.

На наступным тыдні нас чакае дэрбі. Мы жадаем адрэагаваць і абрацца з гэтай непрыемнай сітуацыі.

У нас усё добра з стаўленнем, падыходам да справы, але мы страцілі здольнасць рэагаваць на цяжкасці, якія ўзнікаюць падчас матчаў. Тое, што працавала больш за тры тыдні таму, ужо не працуе. Я ўнясу змены на ўзроўні тактыкі або падыходу да гульцоў», – сказаў Піолі для Sky Sport Italia.

Пасля 20 згуляных матчаў «Мілан» займае 4-е месца ў турнірнай табліцы Серыі А.