Усе навіны

Гордан стаў гульцом «Ньюкасла»

29 студзеня 2023, 19:54

«Ньюкасл» абвясціў аб трансферы паўабаронцы Энтані Гордана з «Эвертана».

Гэтае падпісанне стала для «сорак» першым у зімовае трансфернае акно.

Раней паведамлялася, што сума трансферу складзе 45 мільёнаў фунтаў.

У бягучым розыгрышы АПЛ на рахунку 21-гадовага Гордана 3 галы ў 16 матчах.