Усе навіны

«Брайтан» адмовіўся прадаваць Кайседа ў «Арсенал» за 70 мільёнаў фунтаў

30 студзеня 2023, 10:11

«Брайтан» адмовіўся ад прапановы «Арсенала» прадаць паўабаронцу Майсеса Кайседа, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

«Арсенал» прапаноўваў за гульца 70 мільёнаў фунтаў + бонусы. Калі лонданскі клуб зробіць новую прапанову, і яна будзе прынятая, то гэта будзе рэкордны трансфер у гісторыі клуба.

Раней была інфармацыя, што «Брайтан» у студзені гатовы разглядаць толькі сумы ад 90 мільёнаў фунтаў. 21-гадовы эквадорац у бягучым сезоне правёў 21 матч за «Брайтан». У яго актыве 1 гол і 1 выніковы пас.