Усе навіны

Жонка ўкраінскага футбалiста Маліноўскага: «Ён не абдымаў расiянiна. Руслан з першага дня вайны праслаўляе Украіну ў Еўропе»

30 студзеня 2023, 15:53

Раксана Маліноўская, жонка ўкраінскага паўабаронцы «Марселя» Руслана Маліноўскага, адказала на абвiнавачваннi ў тым, што пасля матча 20-га тура чэмпіянату Францыі супраць «Манака» (1:1) Руслан абняўся з расійскім гульцом сапернiкаў Аляксандрам Галавіным.

«Па-першае, ён не абдымаўся, а перасекся з ім на полі пасля гульні, гулец «Манака» проста павітаўся, Руслан адказаў. Нічога такога не бачу. Да таго ж пазіцыя гульца нам стала вядомая. Гэта яго асабістая справа, выказвацца публічна ці не, нам гэта абыякава.

Руслан з першага дня вайны праслаўляе Украіну ў Еўропе, адзін з нямногіх!!! Таксама мы збіраем вялізныя сродкі на дапамогу для нашага народа.

Усе, хто будуць паклёпнічаць, будуць абражаць, будуць проста сыходзіць у чорны спіс. Сапраўдныя балельшчыкі ніколі не будуць так гаварыць. Я нікому не дазволю яго дыскрэдытаваць», – напiсала Малiноўскага.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.