Усе навіны

На прадстаўніка «Шахцёра» завялi крымінальную справу, абвiнавацiўшы ва ўплыве на вынік матча ЧБ

30 студзеня 2023, 18:28
18

Сiлавiкамi Лукашэнкi заведзеная крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матча вышэйшай лiгi чэмпіянату Беларусі па футболе.

Справа ўзбуджаная па ч.1 арт. 14, ч. 1 арт.253 (замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Прозвiшча прадстаўніка «Шахцёра» не называецца, аднак раней паведамлялася пра затрыманне намдырэктара клуба Уладзiмiра Нiдэргауса.

30 студзеня таксама стала вядома, што ў офіс клуба прыйшлі сілавікі.

Мінулы сезон каманда завяршыла на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Паказаць яшчэ 18