Усе навіны

«Вулверхэмптан» падпісаў цэнтрхава «Фламенга» Гомеса

30 студзеня 2023, 20:47

«Вулверхэмптан» абвясцііў пра трансфер цэнтральнага паўабаронцы «Фламенга» Гомеса да Сілвы.

Кантракт з 21-гадовым бразільцам разлічаны на 5,5 гадоў з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год.

Па інфармацыі Тransfermarkt, сума трансферу склала 18,7 млн еўра.

Футбаліст будзе выступаць пад 35-м нумарам.

На рахунку гульца 3 галы і 3 асісты ў 117 матчах за бразільскую каманду.

Гэта шостае падпісанне англійскага клуба ў зімовае трансфернае акно.