Усе навіны

Сілавікі павезлі дырэктара «Шахцёра» Марчанку з офіса клуба

30 студзеня 2023, 20:59
4

Як стала вядома Tribuna.com, 30 студзеня сілавікі Лукашэнкi павезлі дырэктара «Шахцёра» Аляксандра Марчанку з офіса клуба. На гэты момант яго статус невядомы.

Марчанка быў прызначаны на пасаду дырэктара ў пачатку 2021 года. Раней ён узначальваў «Гарадзею».

30 студзеня сілавікамі Лукашэнкі заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе. Прозвішча падазраванага не называецца.

22 студзеня быў затрыманы ў Мiнску спартовы дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус.

Мінулы сезон каманда завяршыла на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.