Усе навіны

Татур пра «Шахцёр»: «Мае самыя цёплыя пачуцці з дзяцінства страшэнна абасралі»

31 студзеня 2023, 08:13

Журналіст Уладзіслаў Татур пракаментаваў сітуацыю ў «Шахцёры».

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што ў офісе клуба праходзілі праверкі з удзелам узброеных сілавікоў, а пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што на прадстаўніка «гарнякоў» завялі крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўплыве на вынік, як мяркуецца, 30-га тура вышэйшай лігі, у якім «Шахцёр» абыграў «Белшыну» (4:1). У выніку сілавікі павезлі дырэктара клуба Аляксандра Марчанку з офіса.

«Не сакрэт, што я з Салігорску. «Шахцёр» – мой родны клуб.

Яшчэ з 2017 года для мяне відавочна, што клуб звярнуў не туды. Менавіта перад сезонам-2017 у «Шахцёр» зайшлі не самыя прыстойныя людзі. Аб гэтым усё ведаюць. Аб гэтым пісалі тэксты. Пра гэта казалі. Гэта на паверхні.

Дзясяткі дзіўных легіянераў, вялізныя для нашага футбола грошы, пастаянныя трэнерскія ракіроўкі, якія рэдка суправаджаліся здаровым сэнсам і не мелі пад сабой футбольнай глебы. Гэты спіс можна працягваць, але ўсе гэтыя працэсы былі прыпудраныя трыма чэмпіёнскімі тытуламі запар.

Але што за гэтым стаіць? Стала больш людзей на «Будаўніку»? Горад прасяк камандай? «Шахцёр» атрымаў поспех у еўракубках? Салігорск можна назваць камандай-дынастыяй? НЕ (арфаграфія аўтара – Tribuna.com).

Ведаю шмат хлопцаў з Салігорску, якія шчыра любяць футбол і клуб, адчуваюць сувязь. Дык вось: нашы (мае) самыя цёплыя і шчырыя пачуцці з дзяцінства страшна абасралі. Цанічна, сістэмна і метадычна. Год за годам.

Шукаць матывацыю заставацца ў белфутболе ўсё складаней», – напісаў Татур у сваім Telegram-канале.