Усе навіны

У студзенi затрымлівалі капітана «Белшыны» Гомзу, за яго фол «Шахцёр» атрымаў пенальцi ў матчы, якi мог быць дагаворным

31 студзеня 2023, 10:17

Паводле інфармацыі «Трыбуны», у сярэдзіне студзеня сілавікі Лукашэнка затрымалі 35-гадовага капітана «Белшыны» Дзмітрыя Гомзу. У няволі самы ўзроставы гулец «шыннікаў» правёў двое сутак, пасля чаго яго выпусцілі на волю.

Прычына затрымання форварда невядомая, аднак яго фол прынёс пенальці «Шахцёру» ў матчы каманд у 30-м туры ЧБ-2022, які мог мець дагаворны характар.

Нагадаем, 30 студзеня сілавікамі Лукашэнкі заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матчу чэмпіянату Беларусі па футболе. У гэты ж дзень стала вядома пра тое, што сілавікі прыйшлі ў офіс клуба і забралі з сабой дырэктара «Шахцёра» Аляксандра Марчанку.