Усе навіны

«Арсенал» хоча падпісаць Жоржыньё ў выпадку правалу перамоваў па Кайседо

31 студзеня 2023, 11:26

«Арсенал» хоча падпісаць паўабаронцу «Чэлсі» Жаржыньё, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

31-гадовы італьянец разглядаецца «кананірамі» на выпадак, калі ім не ўдасца дамовіцца аб трансферы Мойсеса Кайседа з «Брайтана».

«Чэлсі» гатовы прадаць апорнага паўабаронцы, чый кантракт заканчваецца ўжо летам гэтага года, але папросіць значную суму.

Раней стала вядома, што Жаржыньё і «Чэлсі» не могуць дамовіцца аб новым кантракце.

У гэтым сезоне гулец адыграў 25 матчаў і забіў 3 галы, ён выступае за лонданскі клуб з 2018 года.