Усе навіны

Нігерыец Ада перайшоў у мінскае «Дынама»

31 студзеня 2023, 17:31
1

Як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», новым гульцом клуба стаў нігерыйскі паўабаронца Джозэф Ада.

У 2019 годзе Ада правёў 26 матчаў у складзе «Слуцка», у якіх вызначыўся 1 голам і 3 рэзультатыўнымі перадачамі.

Пазней выступаў у армянскіх «Пюніку» (2020) і «Гандзасары» (2020), казахстанскім «Шахцёры» з Караганды (2021) і расійскім «Алімп-Даўгапрудным» (2021-22).

Апошні матч нігерыец згуляў 21 траўня 2022-га ў складзе «Алімп-Даўгапруднага», пасля чаго перайшоў у славенскі «Цэле» Івана Маеўскага, дзе ні разу не патрапіў у заяўку.