Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» По прыбыў у «Крыўбас» Вернідуба праз 4 месяцы пасля аб'явы арэнды

31 студзеня 2023, 19:37

Як паведаміла прэс-служба «Крыўбаса» Юрыя Вернідуба, былы гулец мінскага «Дынама» Жан По прыбыў у трэніровачны лагер украінскага клуба ў Турцыю.

Адзначым, што івуарыец быў арандаваны «Крыўбасам» яшчэ ў верасні 2022-га, але не прыступаў да сумесных трэніровак з-за чакання візы.