Усе навіны

Украінец Крыўцоў перайшоў у «Інтэр» Маямі, якім валодае Бэкхэм

31 студзеня 2023, 22:45

«Інтэр» Маямі абвясціў пра трансфер абаронцы данецкага «Шахцёра" Сяргея Крыўцова.

Кантракт з 31-гадовым украінцам разлічаны да канца сезона-2024 з магчымасцю падаўжэння яшчэ на сезон.

Прэзідэнтам каманды з'яўляецца былы паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Англіі Дэвід Бэкхэм.

Клуб выступае ў МЛС. У мінулым сезоне каманда фінішавала 6-й ва Усходняй канферэнцыі элітнага дывізіёна ЗША і дайшла да 1/8 фіналу плэй-оф. Новы сезон МЛС стартуе 25 лютага.

«Інтэр» Маямі трэніруе Філ Нэвіл.