Усе навіны

Украінец Забарны перайшоў з кіеўскага «Дынама» у «Борнмут»

31 студзеня 2023, 23:30

Абаронца кіеўскага «Дынама» Ілля Забарны афіцыйна стаў гульцом «Борнмута».

З 20-гадовым украінцам падпісалі кантракт на 5 з паловай гадоў.

Раней паведамлялася, што кіеўскі клуб атрымае за пераход 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (траншамі на працягу 3 гадоў) + 20% ад продажу гульца + бонусы.

Па ўмовах трансферу клубы ўзгаднілі правядзенне дабрачыннага таварыскага матчу.

Забарны – выхаванец «Дынама». За асноўную каманду дэбютаваў 11 верасня 2020 года. Правёў за каманду 84 матчы, у якіх забіў 1 гол і зрабіў 2 асісты. Выйграў у складзе кіеўлян чэмпіянат Украіны, Кубак і Суперкубак.

«Борнмут» пасля 20 тураў ідзе ў зоне вылету АПЛ (18-е месца). Каманду трэніруе Гары О'Ніл.