Усе навіны

Варатар Сцяпанаў і нападаючы Казлоўскі пакінулі «Шахцёр»

1 лютага 2023, 09:17

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», варатар Раман Сцяпанаў і нападаючы Дзяніс Казлоўскі пакінулі «Шахцёр». Кантракты з гульцамі скасаваны па дамове бакоў.

Сцяпанаў стаў гульцом «гарнякоў» перад сезонам-2022. Галкіпер прыняў удзел у трох матчах асноўнага складу ва ўсіх турнірах.

Казлоўскі далучыўся да «Шахцёра» у пачатку 2022 года, згуляў у трох афіцыйных матчах і забіў адзін гол.