Усе навіны

Арэнда Зіеша ў «ПСЖ» сарвалася – «Чэлсі» тройчы адправіў няправільныя дакументы

1 лютага 2023, 10:46

Арэнда вінгера Хакіма Зіеша з «Чэлсі» ў «ПСЖ» сарвалася, клубы не паспелі завяршыць пераход да канца трансфернага акна. Пра гэта паведамляюць журналісты Бруна Саламон, Нікола Скіра і Фабрыцыа Рамана.

Па інфармацыі Саламона, лонданцы тройчы адпраўлялі няправільныя дакументы для афармлення здзелкі. Адзначаецца, што гэта, верагодна, адбылося з-за паралельнай працы над падпісаннем Энца Фернандэса, якое таксама адбывалася непасрэдна перад дэдлайнам.

Скіра дадае, што Зіеш усё яшчэ можа змяніць каманду зімой – у яго арэндзе зацікаўлены клубы турэцкай Суперлігі.