Усе навіны

Расійскі агент Смірноў: «Чыжоў прыпыніў выкананне абавязацельстваў па кантракце з «Шахцёрам»

1 лютага 2023, 14:58

Як паведамляе расійскі футбольны агент і юрыст Антон Смірноў, трэнер «Шахцёра» Валерый Чыжоў прыпыніў выкананне абавязацельстваў па кантракце з клубам.

Акрамя таго, Смірноў паведаміў, што Чыжоў паспрабаваў вярнуць клубную экіпіроўку, але яе не прынялі.

«Сёння Чыжоў прыйшоў у клуб і хацеў здаць экіпіроўку, за якую ў яго ў снежні 2022 года ўтрымалі грошы, але ў клубе адмовіліся яе прымаць і вяртаць грошы. Чарговы шэдэўр ад Салігорска.

Гэта значыць, спачатку без ведама трэнера ўтрымалі грошы, нават не паведаміўшы яму аб тым, што яе трэба аказваецца ў канцы года здаць, а потым адмовіліся яе прымаць, калі Чыжоў прынёс яе здаць, прыкрыўшыся тым, што каляндарны год ужо закрыты», – напісаў Смірноў.