Усе навіны

Таварыскія матчы: «Мiнск» прайграў «Астраўцу», «Шахцёр» разграміў «Арсенал», «Слуцк» перамог ЦРФ

1 лютага 2023, 16:06

1 лютага прайшлі таварыскія матчы беларускіх футбольных каманд.

Беларусь (U-17) – Маладзечна-2018 (Д2) – 1:2

Мінск – Астравец (Д2) – 1:2

Галы: 0:1 – Лебедзеў (7, са штрафнога). 0:2 – Бялевіч (29, пас - Герман). 1:2 – Мартынаў (83).

Мінск: Нячаеў (Балдыш, 60), Гурбан (Станішэўскі, 65), Якушэвіч (Кашанін, 46), Тарабеш (Фабрыс, 60), Дыхціеўскі (Кандратовіч, 46), Лапун (Чакурышвілі, 46), Прановіч (Малашэвіч), Душэўскі (к) (Нгух, 62), Пячура (Кузняцоў, 46), Забелін (Мігдалёнак, 62), Пяньчук (Мартынаў, 55).

Астравец: Лойка (Кірылаў, 46), Ганчарык (Чэхаў, 46), Белашэвіч, Шашко (Вашкель, 63), Чытанава, Хвастовіч (Вікторчык, 67), Лаўгач (Кaшкo, 71), Лебедзеў (Бандарэнка, 46), Яцкевiч (Купнеўскі, 71), Бялевіч (Антановіч, 60), Герман (Калошкін, 46).

ЦРФ (Брэст, Д3) – Слуцк – 0:2

Галы: 0:1 – (5). 0:2 – (52).

ЦРФ: ГНП, Мішын (Канчаленка, 64), Міхайрын, Сямёнаў, Кажаноўскі, Нарчук, Будчук (к) (ГНП, 59 (Радзькоў, 86)), Антанюк (Кавальчук, 86), Цішураў, Сцепанюк (ГНП, 59), Чуйко М.

Слуцк: ГНП, Велько, Цалуйка, Грэчышка, Рум, Яцкевіч, Сачкоўскі, Міхнюк, Крэнь, ГНП, Сычоў.

У другім тайме з'явіліся: на 45 хвіліне: Гірс; на 70 хвіліне Астравух, Вяргейчык, Глебка, Заяц, Былінкін, Котаў, Русак і ІНП.

Шахцёр – Арсенал (Д2) – 5:0

Галы: 1:0 – Скавыш (34, пас – Корзун). 2:0 – Скавыш (39, пас – Салавей). 3:0 – Скавыш (44, пас – Карпіцкі). 4:0 – Карпіцкі (56, пас – А.Кабышаў). 5:0 – Салавей (87).

Шахцёр: Чэрнік (Ігнатовіч, 46), Гружэўскі, Забелін (Шасцілаўскі, 46), Баранок (Дрынчыч, 54, Свірыдзенка, 62), Макаранка (Лукашэвіч, 46), Корзун (к) (Убайдулаеў, 60), Капленка (Зянькоў, 54), М.Кавалевіч (Дз.Кавалевіч, 46), Скавыш (А.Кабышаў, 54), Карпіцкі, Салавей.