Усе навіны

Молаш пра матч з брэсцкім «Дынама»: «У другім тайме перавага была цалкам за намі, але галоў не забілі»

1 лютага 2023, 18:34

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем аб матчы з брэсцкім «Дынама» (2:2) у матчы «Белазаўца-2023».

– Атрымалася два розных тайма. Калі ў першым дзейнічалі структурна, а гульнёй крыху больш валодалі мы, то ў другім тайме перавага была цалкам за намі, але галоў не забілі.

Турнір – добры, спарынгі – добрыя. Цешыць, што ў заключным туры ўсё вырашыцца. А задача ў нас адна на гэтым турніры… Так што мы будзем прыкладаць усе намаганні, каб заняць першае месца, – лічыць Молаш.

У апошнім туры каманда з Жодзіна згуляе з «Нёманам».