Усе навіны

Модрыч адхіліў прапановы з Саудаўскай Аравіі і МЛС. Ён хоча застацца ў «Рэале»

1 лютага 2023, 20:55

Лука Модрыч настроены застацца ў «Рэале» яшчэ на год, паведамляе Madrid Xtra са спасылкай на Diario AS.

Гулец зноў адхіліў запрашэнні ад клубаў з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі і МЛС і не мае намеру ні з кім весці перамовы. 37-гадовы харват плануе падоўжыць кантракт з «Рэалам» на яшчэ адзін сезон.

Раней была інфармацыя, што «Аль-Наср» зрабіў афіцыйную прапанову Модрычу з заробкам больш за 40 млн еўраў на год.

У гэтым сезоне Лука згуляў 24 матчы за «Рэал» ва ўсіх турнірах, на яго рахунку 5 галоў і 2 асісты.