Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Зараз больш мякка патрабую вынік. У сезоне будзе па-іншаму»

1 лютага 2023, 21:24

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Ігар Крывушэнка падзяліўся думкай аб матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (2:2).

– Мне спадабаўся настрой рабят. Выйшлі дастаткова сур'ёзна. Выйшлі і не прайгралі адзінаборствы, і гэта важны момант. Пастараліся не дапускаць памылак з першай гульні, пра якія мы казалі на разборы. Гэта станоўчы момант.

Не мяняў я склады. Тыя, хто выходзіў у той гульні ў першым тайме, яны выйшлі і сёння. Падумалі, што не варта перакручваць нейкія сувязі і паразуменне. Пакінем усе гэтыя моманты. Першы тайм атрымаўся больш дзейсным: забілі два і падыходы былі нядрэнныя. Другі тайм менш дзейсны.

Сапернік высока прэсінгаваў і не даваў нам будаваць развіццё атакі, таму было зашмат доўгіх перадач. Рабяты імкнуліся, падыходы былі. Працуем. Гэта галоўны пасыл. Сёння вечарам ці заўтра раніцай разбяромся гульню. Праца ідзе, і гэта самае галоўнае зараз.

Я казаў, што на дадзеным этапе ўсялякае можа быць, бо ідзе працэс падрыхтоўкі. Пры гэтым хлопцаў я ўсё роўна кожную гульню настройваю на станоўчы вынік. На перамогу. Не павінна быць такога, што вынік нам не важны. Не важна, гэта этап падрыхтоўкі ці афіцыйная гульня. Цяпер мякчэй патрабую вынік. У сезоне будзе па-іншаму, – сказаў Крывушэнка.