Усе навіны

«Чэлсі» у студзені выдаткаваў на трансферы больш, чым усе клубы Ла Лігі, Серыі А, Бундэслігі і Лігі 1 разам - 325 млн еўра

1 лютага 2023, 21:45
1

У зімовае трансфернае акно «Чэлсі» выдаткаваў на куплю новых футбалістаў каля 288 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 325 мільёнаў еўра), паведамляе BBC.

Гэта больш, чым зімой патрацілі ўсе клубы Ла Лігі, Серыі А, Бундэсліга і Лігі 1 у сукупнасці.

Лонданцы ў студзені падпісалі Энца Фернандэса (з «Бенфікі» за 121 мільён еўра), Міхаіла Мудрыка («Шахцёр», 70), Бенуа Бадзяшыля («Манака», 38), Чуквунонсо Мадуэке (ПСВ, 35), Мала Гюста («Ліён», 30), Андрэа Сантаса («Васка да Гама», 12,5), Давіда Фафана («Мольде», 12), а таксама арандавалі Жаау Фелікса («Атлетыка», 11) і Габрыэля Сланіну («Чыкага Файр», бясплатна). Дадзеныя - Transfermarkt. Па дадзеных партала агульная сума нават больш – 329,5 мільёна еўра.