Усе навіны

«Макабі» Пэтах-Тыква Шкурына прайграў «Макабі» з Тэль-Авіва ў першым матчы 1/4 фіналу Кубка Ізраілю

2 лютага 2023, 01:03

У матчы 1/4 фіналу Кубка Ізраіля «Макабі» Пэтах-Тыква (Д2) на выездзе саступіў «Макабі» з Тэль-Авіва (0:4). Беларускі форвард гасцей Ілля Шкурын выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 0:3.

Матч у адказ з адным з лідэраў элітнага дывізіёна каманда Шкурына правядзе 1 сакавіка.

У гэтым сезоне Шкурын правёў 19 матчаў, забіў 9 мячоў і аддаў 3 галявыя перадачы.