Усе навіны

«Барселона» прапусціла першы гол у Ла Лізе ў 2023 годзе

2 лютага 2023, 08:44

«Барселона» на выездзе перамагла «Бетыс» (2:1) у перанесеным матчы 17-га тура Ла Лігі.

На 85-й хвіліне цэнтрбек «Барселоны» Жуль Кундэ адзначыўся аўтаголам. Апошні раз каталонцы прапускалі гол у чэмпіянаце яшчэ пяць тураў таму – 31 снежня 2022 года, калі не змаглі ўтрымаць перамогу над «Эспаньёлам» (1:1).

Усяго ў «Барселоны» сем прапушчаных мячоў у Ла Лізе 2022/23. Пасля 19 тураў у падапечных Хаві 50 ачкоў і 8-ачковая перавага над «Рэалам» (у мадрыдцаў ёсць матч у запасе).