Усе навіны

Сержыу Кансейсау зарабіў амаль утрая больш чырвоных картак за трэнерскую кар“еру, чым за гульнявую

2 лютага 2023, 13:37

Галоўны трэнер «Порту» Сержыу Кансейсау быў выдалены ў матчы чэмпіянату Партугаліі супраць «Марыціму» (2:0).

Гэтае выдаленне стала для 48-гадовага спецыяліста ўжо 22-м у яго трэнерскай кар'еры, якая пачалася ў 2010 годзе.

У часы сваёй гульнявой кар'еры партугалец атрымаў усяго 8 чырвоных картак, гэта значыць амаль утрая менш.

«Порту», маючы гульню ў запасе, займае 2-е месца ў чэмпіянаце, адстаючы ад «Бенфікі» на 8 ачкоў.