Усе навіны

Пракуроры FIGС запатрабуюць зняць з «Ювентуса» яшчэ мінімум 20 ачкоў

2 лютага 2023, 19:10

Пракуроры FIGС (Федэрацыя футбола Італіі) запатрабуюць зняць з «Ювентуса» яшчэ мінімум 20 ачкоў у чэмпіянаце Італіі за сумнеўныя выплаты заробку падчас пандэміі каранавіруса. Аб гэтым сведчыць Corriere dello Sport.

У канцы снежня турынскі клуб ужо атрымаў пакаранне ў выглядзе зняцця 15 пунктаў у Серыі А за фінансавыя махінацыі і парушэнне правілаў прыросту капіталу. «Юве» падаў апеляцыю.

Цяпер будзе дэталёва разглядацца менавіта справа аб «таемных» выплатах заработнай платы гульцам і персаналу каманды. Суд і канчатковае рашэньне чакаецца ў сакавіку.

Была інфармацыя, што месячную дыскваліфікацыю таксама могуць атрымаць Шчэнсны, Дыбала, Раб'ё, Банучы і яшчэ 12 іншых футбалістаў.

Цяпер «Ювентус» займае 13 месца ў турнірнай табліцы Серыі А, да зоны вылету – 10 ачкоў.