Усе навіны

Трэнер «Тарпеда» Талалаеў: «Лісаковіч, у адрозненне ад некаторых, трымае слова»

2 лютага 2023, 20:51

Галоўны трэнер маскоўскага «Тарпеда» Андрэй Талалаеў распавёў аб тым, чаму беларускі форвард «Рубіна» (Д2) Віталь Лісаковіч адмовіўся ад пераходу ў каманду з РПЛ.

– «Лісаковіч катэгарычна адмовіўся пераходзіць у «Тарпеда». Як трактаваць падобныя загалоўкі ў СМІ?

- Імпануе такая пазіцыя гульца. Ён лічыць, што меў дачыненне да вылету «Рубіна» і павінен застацца, каб дапамагчы камандзе вярнуцца ў РПЛ. У адрозненне ад некаторых, трымае слова, - сказаў Талалаеў.

Лісаковіч выступае ў Расіі з ліпеня 2020 года, калі ён перайшоў з салігорскага «Шахцёра» ў маскоўскі «Лакаматыў». У студзені 2022 года форвард падпісаў кантракт з «Рубінам», за які ў суме згуляў 29 матчаў, забіў 14 мячоў і аддаў 3 галявыя перадачы.

На дадзены момант масквічы ідуць апошнімі ў табліцы РПЛ, толькі аднойчы выйграўшы ў 17 матчах чэмпіянату.