Усе навіны

«Рывер Плейт» атрымае 32 млн еўра за трансфер Энца ў «Чэлсі»

2 лютага 2023, 21:28

Стала вядома, якая сума паступіць на рахунак «Рывер Плейт» за пераход паўабаронцы Энца Фернандэса з «Бенфікі» ў «Чэлсі».

Як паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана, аргенцінскі клуб атрымае 32 мільёны еўра + плацяжы салідарнасці за выхаванне 22-гадовага футбаліста.

Опцыя аб 25% ад продажу Энца была ўключана ў дамову з «Бенфікай». Улетку партугальцы набылі хаўбека за 10+8 мільёнаў еўра.

Трансфер Фернандэс стаў самым дарагім на рынку гэтай зімой, ён быў аформлены за некалькі гадзін да дэдлайна.