Усе навіны

Экс-абаронца мiнскага «Дынама» Бангура пра Беларусь: «Начныя клубы на Нямізе - гэта тое, што мне было да спадобы больш за ўсё»

2 лютага 2023, 21:57

Былы абаронца мінскага «Дынама» Умару Бангура згадаў пра Беларусь.

– Памятаеце першыя ўражанні пра Беларусь?

– У памяць добра ўрэзаўся момант, калі агент сказаў, што ёсць прапанова ад «Дынама» з Мінска. І я вырашыў: «А чаму б і не?» У мяне не было нейкіх вялікіх чаканняў, таму, калі прыехаў у Беларусь, спадабалася ўсё.

А першыя ўражанні – яны былі такімі ж, як і ўсе наступныя. Я рэальна пакахаў вашу краіну, мне хацелася ў ёй жыць.

– Ці ўспомніце нешта з месцаў у Мінску, якія запалі ў душу?

– Вельмі рады, што за час, праведзены ў Беларусі, змог наведаць і ўбачыць шмат чаго ў сталіцы. Але, мабыць, зноў буду не надта арыгінальны, назваўшы начныя клубы ў раёне Нямігі. Гэта тое, што мне было да спадобы больш за ўсё.

Вельмі падабаўся Black Hall Bar, але чуў, што ён зараз зачынены. Паўтаруся, моцна сумую па вашай краіне.

– Паступі цяпер прапанова з Беларусі для вас гэта было б цікава?

– Вядома! Быў бы вельмі рады вярнуцца ў вашу краіну, іграць там. Моцна сумую па тых часах, калі быў часткай мінскага клуба, – сказаў Бангура.

Нагадаем, Бангура выступаў у «Дынама» з 2014-га па 2016 год. Ён правёў за каманду 84 матчы, у якіх аддаў 3 дзейсныя перадачы і зарабіў 10 жоўтых картак.