Усе навіны

«Інтэр» падоўжыў кантракт з Дарміянам

3 лютага 2023, 12:59

«Інтэр» абвясціў пра падаўжэнне кантракту з абаронцам Матэа Дарміянам.

Новае пагадненне з 33-гадовым італьянцам разлічана да 30 чэрвеня 2024 года.

Паводле інфармацыі інсайдэра Фабрыцыа Рамана, у пагадненні прапісана опцыя працягу супрацы яшчэ на год.

Футбаліст забіў 2 галы і зрабіў 2 асістам у 22 матчах сезону за клуб.