Усе навіны

Руслан Лісаковіч працягне кар'еру ў Расіі (Іваноў)

3 лютага 2023, 13:00

Як паведамляе журналіст Мікалай Іваноў, экс-паўабаронца «Іслачы» Руслан Лісаковіч працягне кар'еру ў Расіі.

20-гадовы Руслан разам з братам Дзмітрыем прыйшоў у «Іслач» перад сезонам-2021. За час у клубе ён правёў 60 матчаў, забіў 6 мячоў і аддаў 7 галявых перадач, выклікаўся ў зборную Беларусі.