Усе навіны

Волкаў з вялікай доляй верагоднасці згуляе за БАТЭ ў сезоне-2023 (Татур)

3 лютага 2023, 14:10

Як паведамляе журналіст Уладзіслаў Татут, беларускі абаронца «Хімак» Захар Волкаў у сезоне-2023 з вялікай доляй верагоднасці згуляе за БАТЭ.

Нагадаем, што раней агент футбаліста паведаміў, што пытанні аб працягу кар'еры беларуса ў падмаскоўным клубе вырашаецца, а дэдлайн – да 15 лютага.

У першай частцы сезона РПЛ Захар Волкаў правёў 12 матчаў у складзе «Хімак». Партал Transfermarkt ацэньвае яго кошт у 600 тысяч эўра. Правы на футбаліста належаць БАТЭ.

Волкаў працягнуў кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 года. Падмаскоўны клюб можа выкупіць беларускага абаронцу да канца тэрміну кантракту з БАТЭ. Калі ж яны не скарыстаюцца з гэтай опцыі, то ў тэрмін з 1 па 15 лютага БАТЭ мае права адклікаць футбаліста назад.

Нагадаем, што ў пачатку 2020 года стала вядома, што Волкаў, выступаючы за «Нафтан», атрымаў 1450 долараў за пройгрыш «Крумкачам» у Кубку Беларусі. Футбаліст быў дыскваліфікаваны на два гады, але праз час яму адтэрмінавалі тэрмін пакарання.