Усе навіны

«Барселона» правядзе сустрэчу з агентам Дэмбеле наконт новага кантракту

3 лютага 2023, 17:55

«Барселона» хоча пачаць перамовы пра новы кантракт з вінгерам Усманам Дэмбеле, паведамляе Mundo Deportivo.

Каталонцы запрасілі на сустрэчу агента футбаліста. Дэмбеле падабаецца выступаць за «Барселону», а галоўны трэнер Хаві вельмі задаволены гульнёй і самааддачай гульца.

Дзеючае пагадненне разлічана да 2024 года, у ім прапісана клаўсула 100 млн еўра, якая знізіцца да 50 млн гэтым летам.

У гэтым сезоне Дэмбеле забіў 8 мячоў і зрабіў 7 асістаў у 28 матчах. Статыстыка 25-гадовага правага вінгера тут.