Усе навіны

Захар Волкаў далучыцца да БАТЭ на наступным тыдні («Ухо»)

3 лютага 2023, 19:58

Беларускі абаронца «Хімак» Захар Волкаў з наступнага тыдня пачне працу з БАТЭ.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

Нагадаем, што раней агент футбаліста паведаміў, што пытанні аб працягу кар'еры беларуса ў падмаскоўным клубе вырашаецца, а дэдлайн – да 15 лютага.

У першай частцы сезона РПЛ Захар Волкаў правёў 12 матчаў у складзе «Хімак». Партал Transfermarkt ацэньвае яго кошт у 600 тысяч еўра. Правы на футбаліста належаць БАТЭ.

Волкаў працягнуў кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 года. Падмаскоўны клуб мог выкупіць беларускага абаронцу, але не зрабiў гэтага, i ў тэрмін з 1 па 15 лютага БАТЭ мае права адклікаць футбаліста назад.

Нагадаем, што ў пачатку 2020 года стала вядома, што Волкаў, выступаючы за «Нафтан», атрымаў 1450 долараў за пройгрыш «Крумкачам» у Кубку Беларусі. Футбаліст быў дыскваліфікаваны на два гады, але праз час яму адтэрмінавалі пакаранне.